Беларуская English Русский

Ковры

Расписнные ковры Дроздовича – синтез народного и профессионального искусства

Як і належыць мастаку-мадэрністу, Язэп Драздовіч унёс свой важкі ўклад у развіццё народнай творчасці, прафесіяналізуючы многія яе віды і ўзбагачаючы іх сваім самабытным і высокім прыкладам. Яго разьба па дрэве, а асабліва маляваныя дываны – узорны прыклад такога мастацкага сінтэзу народнага і прафесійнага, вобразнай явы і мроі, выяўленчай прастаты і эстэтычнай выразнасці, гармоніі.

Нездарма яго маляваныя дываны так доўга захоўвалі сяляне, пакуль імі не зацікавіліся дзяржаўныя мастацкія музеі, а яго вучні, народныя творцы, і сёння распрацоўваюць ягоныя папулярныя матывы з кветкавымі і архітэктурнымі выявамі.

Драздовіч вельмі тактоўна пашырае выяўленчыя магчымасці дывановай кампазіцыі, уводзячы ў яе пейзаж, жанравыя і анімалістычныя вобразы. Сакрэт адпаведнасці гэтых розных творчых элементаў у тым, што Драздовіч не парушае ідылічную карцінку, якая мае глыбокія карані ў народнай культуры. Рамантычны загадкавы пейзаж не пярэчыць традыцыйнаму кветкаваму артаменту, а яго мадэрнізацыя, сецысійная вытанчанасць супадае з народнай прагай чыстай красы

    Крыніцы
  1. Я.Ф. Шунейка Стылістыка мадэрна і сімвалізму ў творчасці Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый
  2. Л. У. Вакар Тыпалагічныя метамарфозы Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый