Замкі, руіны вежаў і муроў, млыны, храмы, замчышчы, курганы, звычайныя сядзібы – як нейкія надзвычайныя адухоўленыя істоты вырастаюць з зямлі разам з дрэвамі, лясамі, пушчамі. Гэта сімвалы годнага жыцця, надзеі, мары. Для мастака істотна не толькі вобразна падкрэсліваць стылістычны характар помнікаў у кантэксце сваёй вобразнай ідэі, але перадаваць у іх адлюстраваннях сувязь часоў, здабыткі жыцця розных пакаленняў, свае ўласныя нязвыклыя ўяўленні, асацыяцыі.
Я. Ф. Шунейка Стылістыка мадэрна і сімвалізму ў творчасці Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый