Беларуская English Русский

Пейзажи

Пущи, дороги, озера, холмы и усадьбы – пейзажи родной Дисенщины и не только

Язэп Драздовіч большую частку свайго жыцця вандраваў па Беларусі. Геаграфію яго падарожжаў можна вывучаць па назвах карцін і мастацкіх серый: “Пунькі”, “Гараватка”, “Стадолішча”, “Над Дзісёнкай”, “Глыбокае”, “Піншчына”, “Мір”, “Любча”, “Ліда”, “Гальшаны”, “Крэва”, “Навагрудак і Навагрудчына” …

Першыя сталыя вандроўкі па Дзісеншчыне ў 1922 годзе далі Драздовічу ўражанні, натурны матэрыял для графічных малюнкаў «Вёска Лаўрынаўка», «Чаронка», «Дом на пагорку», «Гара Гараватка», «Вітаўтавы масты» і іншых. У вандраваннях па Дзісеншчыне Драздовіч абходзіў знаёмыя з дзяцінства, блізкія і родныя мясціны, а таксама адкрываў для сябе і для будучых гледачоў сваіх графічных серый хараство раней нязнаных ім куткоў. Яны самі папрасіліся на белыя аркушы, гэтыя задумлівыя пералескі, хаты, сядзібы, стоеныя ў міжлессі, старыя курганы-валатоўкі, лясныя азёры, гожыя рачныя берагі, палеткі збажыны, ласкава абнятай ранішнім сонцам, лясныя і палявыя дарогі.[1]

 

У кожным лёсе – свой міф, у кожным вобразе – легенда. Многія касмалагічныя адчуванні, на якіх трымаецца свет, бачныя і нябачныя, стануць больш даступныя праз далучэнне да даследавання роднага краю. Мастак адчуў прыцягальную моц гэтае вобразнае таямніцы, і яго прыклад – узор для кожнага, хто будзе шукаць у сваім айчынным кутку пачаткі пачаткаў. І гэта будзе слушна, калі нарвежац пабачыць у ф'ёрдах і скалах, а карэл у лясных абшарах і люстэрках паўночных азёраў няўлоўныя цені сусветных рытмаў і да т.п. Прыклад беларуса Драздовіча павучальны і шчыры. [2]

    Крыніцы:
  1. Арсень Ліс. Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча
  2. Я. Ф. Шунейка Стылістыка мадэрна і сімвалізму ў творчасці Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый