Беларуская English Русский

Асобы беларускай гісторыі

Эпізоды з жыцця Францыска Скарыны, Усяслава Чарадзея і іншых дзеячаў у мастацкім увасабленні

Нацыянальнаму Адраджэнню патрэбны былі нацыянальныя героі, і Я. Драздовіч увекавечыў іх першы.

У 1940 годзе Язэп Драздовіч распачынае жывапісныя серыі на тэмы айчыннай гісторыі, закончыць якія давялося ўжо па вайне. Пры звароце да гісторыі роднага народа першыя думкі Драздовіча былі пра Скарыну, першадрукара, асветніка, гуманіста, мысляра, патрыёта. Мастак стварыў цэлую жывапісную скарыніяну, прэлюдыяй да якой стаў партрэт асветніка, напісаны ім у 20-я гады.

… Не трэба дзівіцца, што яго Усяслаў Чарадзей, Скарына і іншыя выглядаюць шчырымі сялянскімі тыпамі. Вёска – захавальніца ўсіх нацыянальных каштоўнасцей, крыніца этнічнай чысціні.

    Крыніцы:

  1. В. Ф. Шматаў Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый
  2. Арсень Ліс. Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча
  3. Я. Ф. Шунейка Стылістыка мадэрна і сімвалізму ў творчасці Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый