Беларуская English Русский

Мэты праекта і падзякі

Сайт створаны для ўсіх, хто цікавіцца асобай Язэпа Драздовіча. Галерэі складаліся паводле ключавых тэм ці матываў у творчасці мастака (напрыклад, галерэя «Касмавізіі» ўключае ўсе творы на касмічную тэму - як графічныя лісты, так і жывапісныя палотны; а галерэя «Партрэты» - творы і жывапісу, і драўлянай скульптуры). Гэта зроблена з мэтай найбольш яскрава паказаць грані таленту Язэпа Драздовіча і яго мастацкія захапленні. У каментарыях да карцін выкарыстаны ўрыўкі з кнігі А. Ліса “Вечны вандроўнік”.

Пазнаёміцца з творамі Язэпа Драздовіча, прадстаўленымі ў храналагічнай паслядоўнасці і паводле відаў выяўленчага мастацтва, можна ў альбоме-манаграфіі «Язэп Драздовіч» і на электронным рэсурсе Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі .


Выказваем вялікую падзяку Арсеню Лісу, Маргарыце Грудзінавай, Юлii Бажок i Максiму Гiнтаву
Пераклад на англiйскую мову - Максiм Гiнтаў.