Беларуская English Русский

Язэп Нарцызавіч Драздовіч

Мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік… Язэп Драздовіч за свой кароткі век зрабіў нямала. Мастак па прафесіі, ён пісаў жывапісныя карціны па гісторыі Полацкага княства, унёс нацыянальны каларыт у партрэты князя Ўсяслава Чарадзея і Францыска Скарыны, пісаў гістарычны раман “Гарадольская пушча”, выдаў першую на Беларусі кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі” (1930 г.), марыў аб выданні манаграфіі “Тэорыі рухаў у касмалагічным значэнні” (1949 г.), узносіў у касмічныя прасторы Месяца беларускія гарады і вежы, ствараў чарцяжы “касмічнай тарпеды”, на якой “зямныя турысты” павінны адправіцца ў падарожжа на планеты Сонечнай сістэмы... Акрамя таго, запісваў фальклёр, апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку, даследаваў у Менску рэчышча Нямігі, праводзіў раскопкі ў Заслаўі, Свіры.

У дзённіку Язэп Драздовіч пісаў: “Наогул, я зменная натура: праз кожныя тры гады што-небудзь новае пачну. Праз усё жыццё маё так. Тры гады быў пастухом у падурослыя леты, тры гады патраціў на мастацкую школу і агульнае развіццё, тры гады служыў у салдатах, тры гады аддаваўся грамадскай працы ды пісаў як пісьменнік. І вось ужо трэці год як вандроўны народны мастак…”

Рукапiсы

Размяшчаем урыўкі з рукапісаў Язэпа Драздовіча, што захоўваюцца ў Вiльнi, у аддзеле рукапiсаў бiблiятэкi Акадэмii навук Лiтвы. Тэксты былі падрыхтаваныя да публікацыі Ліяй Кісялёвай і Вольгай Архіпавай, дапоўненыя тлумачэннямі і каментарамі. Гэтыя ўнікальныя матэрыялы дагэтуль нідзе не друкаваліся. Фундатар праекта — Павел Бераговіч.

Чытаць далей →

Артыкулы

Дываны ад Язэпа Драздовіча

У вяскоўцаў — сваё разуменне прыгажосці. І ў хаце маёй бабулі, помніцца, тканыя дываны заўсёды віселі над ложкамі. Прычым адзін з іх — вышываны: старэнькі і досыць патрапаны, ён і цяпер пыліцца недзе ў бацькавым гаражы.

Чытаць далей →
Космас Язэпа Драздовіча: ява і сны

Сярод талентаў больш і менш значных, больш і менш знакамітых ёсць імёны асаблівыя, азораныя яркасцю асобы мастака, драматызмам яго жыццёвага шляху, а перадусім – моцай выяўлення нацыянальнага пачатку.

Чытаць далей →