Беларуская English Русский

Памятники архитектуры

Зарисовки Минска, Вильно и окрестностей Глубокого, листы из альбомов «Мир», «Новогрудок», «Гольшаны», «Крево», «Лида» и других
У другой палове 1920-х Язэп Драздовіч стварыў вялікія графічныя серыі (па 14—16 лістоў) «Глыбокае», «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Навагрудак і Навагрудчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», прысвечаныя гарадзішчам, замкам і культавым збудаванням Беларусі.

Замкі, руіны вежаў і муроў, млыны, храмы, замчышчы, курганы, звычайныя сядзібы – як нейкія надзвычайныя адухоўленыя істоты вырастаюць з зямлі разам з дрэвамі, лясамі, пушчамі. Гэта сімвалы годнага жыцця, надзеі, мары. Для мастака істотна не толькі вобразна падкрэсліваць стылістычны характар помнікаў у кантэксце сваёй вобразнай ідэі, але перадаваць у іх адлюстраваннях сувязь часоў, здабыткі жыцця розных пакаленняў, свае ўласныя нязвыклыя ўяўленні, асацыяцыі.

    Я. Ф. Шунейка Стылістыка мадэрна і сімвалізму ў творчасці Язэпа Драздовіча // Язэп Драздовіч - асоба, творчасць. Мастацтва – інсітус: Матэрыялы навук.-практ. канферэнцый